Giovanni Paolo II
МАЛІТВА АБ БЕАТЫФІКАЦЫІ СЛУГІ БОЖАГА

ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II І АБ АТРЫМАННІ ЛАСКАЎ

БОЖЫХ ПРАЗ ЯГО ЗАСТУПНІЦТВА

Божа ў Тройцы Найсвяцейшай,
дзякуем Табе за тое, што даў Касцёлу Папу Яна Паўла ІІ,
у якім заяснела Твая айцоўская дабрыня,
Хвала Хрыстовага Крыжа і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасці
і матчынаму заступніцтву Марыі,
даў нам жывы вобраз Езуса Добрага Пастыра
і паказаў святасць як узор штодзённага хрысціянскага жыцця,
як шлях для дасягнення вечнага паяднання з Табою.
Праз яго заступніцтва дай нам, згодна з Тваёю воляю,
тую ласку, аб якой просім з надзеяй,
што Твой Слуга Ян Павел ІІ
будзе хутка далучаны да ліку Тваіх святых.
Амэн.

 

 

 

 

 

 


With ecclesiastical approval
CARDINAL CAMILLO RUINI
the Holy Father’s Vicar General
for the Diocese of Rome

 
• Малітвa - беларускі

© Libreria Editrice Vaticana

indietro

Preghiera
Come Abbonarsi al periodico "Totus Tuus"  
Homepage