Божа ў Тройцы
Найсвяцейшай,
дзякуем Табе за тое, што
даў Касцёлу Папу Яна
Паўла ІІ,
у якім заяснела Твая
айцоўская дабрыня,
Хвала Хрыстовага Крыжа і
хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы
Тваёй бясконцай
міласэрнасці
і матчынаму заступніцтву
Марыі,
даў нам жывы вобраз
Езуса Добрага Пастыра
і паказаў святасць як
узор штодзённага
хрысціянскага жыцця,
як шлях для дасягнення
вечнага паяднання з
Табою.
Праз яго заступніцтва
дай нам, згодна з Тваёю
воляю,
тую ласку, аб якой
просім з надзеяй,
што Твой Слуга Ян Павел
ІІ
будзе хутка далучаны да
ліку Тваіх святых.
Амэн.